Станіслаў Аляксандравіч Гнядзько
Поўнае імя | Станіслаў Аляксандравіч Гнядзько | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 студзеня 1987[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Станіслаў Гнядзько (нар. 7 студзеня 1987, сяло Візінга, Рэспубліка Комі) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-Юні», а з 2006 года гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У 2008 годзе перайшоў у бабруйскую «Белшыну», з якой у наступным сезоне выйграў Першую лігу. Аднак, разам з бабруйскім клубам не вярнуўся ў Вышэйшую лігу, а застаўся ў Першай лізе, дзе на працягу некалькіх сезонаў гуляў за розныя клубы.
У сезоне 2013 стаў іграком «Слуцка». Разам з гэтым клубам перамог у Першай лізе, і ў сезоне 2014 гуляў за «Слуцк» у Вышэйшай лізе, пераважна выходзячы на замену на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са слуцкім клубам[2].
У студзені 2015 года перайшоў у армянскі клуб «Алашкерт»[3]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смаргонь»[4]. У лютым 2016 года перабраўся ў «Хвалю»[5], якой дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне[6]. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе.
У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[7]. У лідскай камандзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў клуб[8].
У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[9], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[10], дзе стаў адным з лідараў.
У жніўні 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны на два гады[11].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2013
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Д2 | Дынама-Юні | 5 | 0 | |
2005 | Д3 | Маладзечна | 18 | 0 | |
2006 | Д1 | Тарпеда | 13 | 0 | |
2007 | Д1 | Тарпеда | 14 | 0 | |
2008 (1) | дубль | Тарпеда | 14 | 0 | |
2008 (2) | Д2 | Белшына | 11 | 0 | |
2009 | Д2 | Белшына | 24 | 0 | |
2010 (1) | Д2 | Хваля | 12 | 1 | |
2010 (2) | Д2 | Верас | 13 | 0 | |
2011 | Д2 | Гарадзея | 18 | 1 | |
2012 | Д2 | Граніт | 25 | 0 | |
2013 | Д2 | Слуцк | 24 | 1 | |
2014 | Д1 | Слуцк | 20 | 0 | |
2014/15 (2) | Д1 | Алашкерт | 12 | 0 | |
2015 (2) | Д2 | Смаргонь | 16 | 0 | |
2016 | Д3 | Хваля | 23 | 0 | |
2017 | Д2 | Хваля | 26 | 2 | |
2018 | Д2 | Ліда | 24 | 1 | |
2019 | Д2 | Граніт | 27 | 1 | |
2020 (1) | Д2 | Граніт | 12 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Stanislav Gnedko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Слуцк" расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко (руск.). football.by (25 снежня 2014). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Гнедько продолжит карьеру в Армении (руск.). football.by (17 студзеня 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Кривобок и Гнедько перешли в «Сморгонь», 3 игрока находятся на просмотре (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Гнедько перешел в «Волну» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Станислав Гнедько - лучший футболист "Волны" сезона-2016 (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (8 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2016.
- ↑ Гнедько и Шидловский подписали соглашения с "Лидой" (руск.). football.by (20 лютага 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду" (руск.). football.by (13 лістапада 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Гнедько стал игроком "Гранита" (руск.). football.by (4 красавіка 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Огар, Богунов и еще 7 футболистов дисквалифицированы на 2 года за участие в договорных матчах и другие решения ДК АБФФ (руск.). by.tribuna.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў РСФСР
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Комі
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
- Ігракі ФК Маладзечна
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Верас Нясвіж
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Алашкерт
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Ліда